Міласэрнасць

21 апреля 2017

Віншаваць на Вялікдзень хворых і нямоглых для прадстаўнікоў храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне г.Міёры стала добрай традыцыяй. І сёлета сёстры міласэрнасці наведалі ўсе аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, павіншавалі пацыентаў, урачоў, медсясцёр і тэхперсанал. А на трэці дзень Вялікадня прыйшлі да нямоглых прыхаджан дадому.

Праспявалі ім тропар, па благаславенню бацюшкі раздалі святыя прасфоры, пачаставалі велікоднымі яйкамі і асвенчанымі салодкімі прэзентамі, – расказвае старшая сястра міласэрнасці Святлана АСУШЧАНКА.

Разам з ёй неслі велікодную радасць ад імя праваслаўнай царквы Іаанна Кавецкая, Людміла Заяц, Анфія Катовіч. Наведалі 13 дамоў, дзе жывуць нямоглыя прыхаджане. “Гэта людзі, якія па ўнутраным перакананні хочуць наведваць царкву, але здароўе не дазваляе. Некаторыя прыходзілі ў храм да нядаўняга, і раптам адказалі ногі. Сустракалі нас усе з радасцю. І мы таксама ад шчырага візіту атрымалі вялікае задавальненне", – расказвае Святлана Асушчанка.

У добрай справе паўдзельнічалі многія людзі, якія на начной велікоднай службе пакідалі расфарбаваныя яечкі. Менавіты гэтыя дары і патрапілі ў бальніцу і дамы.

Традыцыя – праведваць і віншаваць са святам – склалася ў праваслаўнай царкве даўно. І прычым не толькі на Вялікдзень. Рэгулярна сёстры міласэрнасці на Дзень інваліда ў тэрытарыяльным цэнтры аказваюць знак увагі людзям з няпростым лёсам, запрашаюць іх у храм на спецыяльна прымеркаваную службу. Жыве віншавальная завядзёнка на Каляды.

Хутка сёстры міласэрнасці хворым прынясуць артас – святы хлеб з велікоднай ночы. Праз вызначаны час пасля свята ён раздрабляецца і па доўгім кавалачку выдзяляецца прыхаджанам. Кажуць, гэты хлеб валодае вялікай спрыяльнай сілай, ратуе ад душэўных і фізічных хвароб. Міярчане расказваюць рэальныя прыклады, калі маленькая драбінка ратавала іх ад ліха. І дарэчы, есці яго трэба па зусім маленькіх кавалачках, пакідаючы астатняе на потым.

– Пасля шчырых візітаў ад імя праваслаўнай царквы на душы адчуваецца радасць, святло і настрой, – расказвае Святлана Асушчанка. – Быць можа, некаторыя пацыенты ў бальніцы, каму нанеслі візіт, не вераць у Бога. Але ў кожнага жыве штосьці святое, якое абавязкова прачнецца і дасць свае парасткі.

  • Алена Басікірская.

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня