Адраджэнне Плашчаніцы

01 мая 2017

Покрыў з выявай Ісуса Хрыста і памерлай Багародзіцы для хрысціян – гэта не проста кавалак тканіны, які быў скарыстаны, як саван пры пахаванні. Гэта нешта большае, што нельга перадаць словамі. Плашчаніца выклікае трапяткія пачуцці, глыбокую пашану і любоў. У праваслаўнай царкве яна выносіцца на храм у час богаслужэння ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу на Тыдні Пакут перад Вялікаднем.

Сёлета вернікі Свята-Пакроўскай царквы ў Докшыцах убачылі адноўленую старажытную плашчаніцу, якая больш за сто гадоў знаходзілася ў храме. Палатно літаральна рассыпалася ў руках, можна было набыць іншае, але настаяцель храма айцец Георгій Мялешка вырашыў аднавіць святыню. За дапамогай звярнуўся да шчырай верніцы, былога майстра атэлье Любові Казловай. Восем месяцаў Любоў Міхайлаўна рупілася над плашчаніцай, пакуль надала ёй новае жыццё.

Вялікая тытанічная праца, але свае заслугі ў ёй жанчына зводзіць да мінімуму.

– Вера і Божая ласка дапамаглі асіліць гэтую справу, – шчыра прызнаецца майстрыха. – Спакуса вялікая была, думала не здолею, але малілася я, маліўся айцец Георгій і раніцай прыходзіла рашэнне, як паступаць далей. Працавала толькі пад чытанне “Псалтыра”. Адзін раз з’ездзіла да манашкі-залаташвачкі ў манастыр, і з Божай дапамогай усё атрымалася.

  • Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ. Фота аўтара.

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня