Полацкая епархія: гісторыя і сучаснасць.

11 ноября 2017

Да 1025-годзя Полацкай епархіі ў Паставах праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія 9 лістапада ў Пастаўскім раённым Доме культуры адбылася тэматычная вечарына «Полацкая епархія: гісторыя і сучаснасць».

У зале сабралася прадстаунiкi мясцовай улады,настаунiкi, шмат моладзi.

Пачаў вечарыну намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. У сваім выступе ён адзначыў актыўны ўдзел праваслаўнай моладзі ў культурнам і духоўным жыцці Пастаўшчыны, а таксама сказаў, што нам вельмі пасчасціла жыць на гэтай зямлі, «дзе сапраўды жыве Бог».

Выхаванцы Нядзельнай школы, пры храме Свяціцеля Мікалая ў гораде Паставы, падрыхтавалі інсцэніроўку «Полаччына – зямля святой Еўфрасініі», у якой пранікнённыя вершы, аповеды і спевы суправаджаліся відэапрэзентацыяй. У іх выкананні прагучала і новая песня «Еўфрасінія», напісаныя выпускнікамі нядзельнай школы - кампазітарам Святланай Пусько, на словы Раісы Нікіфаравай.

Выхаванцы Пастаўскай школы мастацтваў і Цэнтра дзіцячай творчасці падрыхтавалі свае музычныя падарункі да 1025 годзя Полацкай епархіі.

Са словам настаўлення да прысутных звярнуўся настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гораде Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч. Святар павіншаваў усіх са святам – з юбілеем Полацкай епархіі, якая з’ўляецца калыскай духоўнай культуры Беларусі.

Цікавым і змястоўным быў выступ нашага госця Аляксандра Антонавіча Цітаўца, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук(ФФСН)Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сваім выступе ён ўспомніў некаторыя старонкі гісторыі Полацкай епархіі і адзначыў, што ўклад Еўфрасініі Полацкай, Георгія Францішка Скарыны і многіх іншых прадстаўнікоў Полацкай зямлі, якія пайшлі за Хрыстом, ў дзяржаўнае, культурнае, духоўнае, адукацыйнае жыццё Беларусі заўжды быў і застаецца велізарным. Аляксандр Антонавіч назваў Полацк «эпіцэнтрам духоўнасці» і «выпай Бяспекі».

У Пастаўскім Доме рамёстваў «Стары млын» праходзіць мастацкая выстава карцін Алеся Цыркунова, прысвечаная 500-годдзю выдання Бібліі Георгіем Францішкам Скарынам.

  • Н.Ф. Пракапович, Поставское благочиние

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня