Свет вечнага жыцця – Раство Хрыстова

11 января 2018

Сёлета ў традыцыйным прадстаўленні, якое кожны год ладзяць навучэнцы нядзельнай школы Свята-Пакроўскага прыходу, дзеці закранулі вельмі важную тэму. 3 дапамогай казкі яны пастараліся расказаць пра тое, у чым заключаецца сэнс святкавання Каляд.

I сапраўды, яшчэ ёсць людзі, якія бачаць у ім толькі прычыну, каб зрабіць падарункі родным, пакалядаваць па хатах, сабрацца на вечарыну па прычыне ўдала закончанай справы. I забываюцца пры гэтым, што галоўны сэнс свята - у Нараджэнні Хрыстовым. Парадавацца, памаліцца за з’яўленне на свет Збаўцы Свету перш за ўсё трэба ў храме, а ўжо потым да месца будуць ёлкі, падарункі, вяселле і скокі.

Радасць гледачам у зале прынеслі маленькія артысты, калі шчыра ігралі ў пастаноўцы казкі Самуіла Маршака “Кошчын дом”. Вельмі пераканаўча здолелі данесці думку пра тое, які вялікі грэх купацца ў сытасці і не дзяліцца сваім багаццем з беднымі людзьмі. Просценькая дзіцячая казка, а, між іншым, яна ўздымае тэму вечнай, пакутлівай барацьбы дабра са злом, у якім знемагае дух чалавечы. У кожным з нас ёсць два супрацьлеглыя пачаткі: добры, светлы, які ідзе да Бога, і пачатак злосны, што мардуе, губіць дух чапавека. I толькі Бог можа ўратаваць ад гэтага. Нават імя Яго “Ісус" азначае лекар, урач.

Закончылася каляднае свята нядзельнай школы, што ладзілася 7 студзеня ў кінаканцэртнай зале ''Іскра'', як заўсёды, віншаваннем благачыннага Докшыцкай акругі протаіерэя Георгія Мялешкі. Айцец Георгій уручыў кожнаму з выхаванцаў школы салодкі падарунак, не забыўся пра дзетак з Янкаўскага прытулку, а матушка Тамара надзяліла цукеркамі маленькіх гледачоў у зале. Больш фотаздымкаў https://vk.com/public152348117

  • Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня