Міласэрнасць. Традыцыя дарыць радасць

11 января 2018
Віншаваць са святамі, уручаць падарункі хворым і нямоглым стала традыцыяй у міёрскай царкве. На гэты раз па бласлаўленні настаяцеля храма наведалі каля 120 чалавек.  
9 студзеня прадстаўнікі храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне: Святлана Асушчанка, Людміла Заяц, Анфія Катовіч і праваслаўнай моладзі Дзмітрый Сінкевіч наведалі аддзяленні раённай бальніцы. Павіншавалі медыцынскіх работнікаў і пацыентаў з Раством Хрыстовым. Акрамя таго, сёстры міласэрнасці прыйшлі да нямоглых прыхаджан дадому. 
 
Старшая сястра міласэрнасці Святлана Асушчанка расказала, што ўсе атрымалі ў падарунак Уладзімірскую ікону Божай Маці з бласлаўленнем патрыярха Кірыла. Салодкім ласункам асабліва парадаваліся дзеці. Шчырая радасць і вера ў лепшае напоўніла сэрцы людзей.
 
  • Алена ВАРОНІНА. Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня