У госці да добрых сяброў

18 января 2018

З гісторыей і традыцыямі праваслаўных зімовых святаў бліжэй пазнаёміліся падапечныя аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і суправаджальнага пражывання ТЦСАН у нядзельнай школе прыхода Міёрскага храма.

Сяброўскія адносіны паміж нядзельнай школай і тэрытарыяльным цэнтрам завязаліся даўно. Маладыя інваліды разам са спецыялістамі ўстановы наведваюцца сюды штомесяц. Каб больш ведаць пра праваслаўныя традыцыі, атрымаць адказы на пытанні пра веру і духоўнасць, умацаваць свой унутраны свет. Чарговая сустрэча адбылася 16 студзеня.

Гасцей чакала настаўніца школы Таццяна Міхайлаўна Пацеенак. Падрыхтавала расповяд пра Нараджэнне Хрыстова, тэматычныя відэа і музыку. Каб атрыманыя веды лепш запомніліся, правяла віктарыны. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ў падарунак духоўную літаратуру.

Завяршылася сустрэча чаяпіццем з духмяным пірагом, які гатавалі ўсе разам.

  • Кацярына Рынкевіч

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня