Хрышчэнне Гасподняе

25 января 2018

19 студзеня праваслаўныя вернікі Шаркаўшчыны адзначылі Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча) — адно з вялікіх двунадзясятых святаў. У царкве «Усіх смуткуючых Радасць» ў гэты дзень прайшла літургія.

Царква была перапоўнена, і многім прыхаджанам нават давялося стаяць на вуліцы. Богаслужэнне працягнулася на вуліцы, дзе протаіерэй Віктар Валашчук асвяціў ваду.

Як кажуць, нават бутэлечкі хопіць, каб потым па кроплі асвячаць ёй усю астатнюю ваду на працягу года. У народзе лічаць, што асвячоная вада лечыць не толькі цела, але і душу. Ёю мыюцца, даюць піць хворым, выкарыстоўваюць пры асвячэнні жылля, пры першым купанні нованароджаных.

Абноўленыя духоўна падзеяй Хрышчэння Гасподняга, мы набываем надзею i спадзяванне на мiласэрнасць Гасподнюю.

  • Шаркаушчынскае благачынне

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня