Тое, што вядзе да святла

08 января 2018

У снежнi ў бібліятэцы ДУА «Ушацкая сярэдняя школа» адбылося чарговае паседжанне Каардынацыйнага савета па супрацоўніцтву аддзела адукацыі, спорту і турызму Ушацкага райвыканкама і Ушацкага благачыння Полацкай епархіі.

Пасяджэнне каардынацыйнага савета па ўзаемадзеянні паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Ушацкага благачыння Полацкай епархіі, якое праходзіла ў бібліятэцы Ушацкай сярэдняй школы па форме не назавеш афіцыйным. А тэма яго вельмі важная – аб ролі кнігі ў духоўным выхаванні дзіця. Разам сабраліся тыя, хто на практыцы крок за крокам сее ў душы вучняў зярняты чысціні і святла, узнімае іх на вышыні свядомасці.

Удзельнікі сустрэчы зрабілі яшчэ адзін крок па ажыццяўленні адпаведнага пагаднення паміж педагогамі і святарамі, якое было падпісана два гады назад. Напрацоўкамі падзяліліся з калегамі, а таксама ў выглядзе прадметнай дыскусіі з’арыентаваліся, як дзейнічаць у абраным напрамку далей.

Сёння маладыя людзі не імкнуцца грунтоўна запамінаць новыя звесткі – спадзяюцца на iнтэрнэт, розныя электронныя інфармацыйныя крыніцы. Патрабуецца больш увагі дзяцей удзяляць літаратуры, мастацтву, рэлігійным каштоўнасцям, якія форміруюць асобу. Класічная літаратура ўтрымлівае прыклады духоўных паводзін чалавека. Народныя песні, казкі, прыказкі і прымаўкі далучаюць дзяцей да вечных каштоўнасцей народа. Ці шмат у нас сем’яў, дзе практыкуецца чытанне дзяцей і дарослых, ствараецца эмацыянальная атмасфера пазнання і выхавання? І дома, і ў школах важна правільна падабраць кнігу і паднесці яе вучню, арганізаваць занятак захапляюча і ненадакучліва.

Мы заўважаем: як бы ні было, а маладыя людзі паступова паварочваюцца да веры, любові, справядлівасці. Гэтаму могуць садзейнічаць і праваслаўныя кнігі…

Часам, педагогі задаюць пытанне: калі канкрэтна весці духоўныя, рэлігійныя ўрокі з дзецьмі? Для гэтага і не патрэбны асобныя ўрокі. Павучальную параду, тонкую інфармацыю можна даць вучням у любы час: пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, гутарак, экскурсій, паходаў. А што датычыцца кніг, то, як сказаў адзін са святароў, не толькі духоўная, але любая кніга – і мастацкая, і гістарычная, – можа быць праваслаўнай, калі ў ёй захаваны дух праваслаўя.

На пасяджэнне гэтага каардынацыйнага савета была запрошана кіраўнік народнага калектыва «Муза» РЦКНТ Г. А. Варатынская, аўтар новай кнігі паэзіі «Не спужайце снегіра…». Галіна Аляксандраўна прачытала прысутным свае вершы аб бацьках, памятных падзеях з жыцця вёскі, аб шчымлівай настальгіі па дзяцінстве. Прысутныя разам паразважалі аб тым, што такія веды аб мінулым ў паэтычнай форме мае сэнс несці сённяшнім дзецям, бо яны жывуць у іншай рэальнасці: інтэрнэтнай залежнасці, больш прагматычных імкненнях. І трэба праз гісторыю, пераемнасць, духоўнасць весці новае пакаленне ў будучае. Пры гэтым кнізе тут адведзена важнейшая роля.

  • Г. Сарокіна, метадыст УМК, Ушацкае благачынне

Обращение

Требуется помощь в восстановлении храма-усыпальницы Римских-Корсаковых, находящегося в д. Мыщено Полоцкого района

Подробнее >>

poezdki

help

Икона дня